Kingdom Come: Deliverance

Kingdom Come: Deliverance

Not enough ratings
Гайд па аднаўленні Прыбславіцы (BY)
By NEYR1CK
У гэтым кіраўніцтве я раскажу, як хутка і галоўнае — прыбыткова аднавіць Прыбславіцу.
   
Award
Favorite
Favorited
Unfavorite
Зніклы ў лесе
У пана Дзівіша ёсць грандыёзныя планы адносна разбуранай вёскі Прыбыславіцы, і цяпер, калі бандыты выгнаны, ён адправіў мяне на пошукі зніклага чалавека, пасланага туды раней.
Пасля атрымання задання накіроўваемся ў Прыбыславіцу. Там нам трэба будзе знайсці Марыйса.
У лагеры будуць бандыты, якія не ўяўляюць асаблівай небяспекі. З імі можна дамовіцца альбо падкупіць. Ну ці ж вам ніхто не перашкаджае іх перабіць.

Пасля таго як вы разбярэцеся з бандытамі, Інджрых і Марыйс павінны будуць правесці інспекцыю. Пасля яе ў вёску прыедзе пан Дзівіш і падзякуе вам за працу.
Далей Марыйс скажа, што спачатку патрэбныя будуць велізарныя сродкі, але хутка ўсё гэта акупіцца. Дзівіш раскажа, што ён ужо пагаварыў з панам Ганушам, і яны вырашылі даць магчымасць пераехаць у Прыбыславіцу людзям са Скаліцы.









Нарэшце Інджрых будзе прызначаны на пасаду рыхтаржа, але з некаторымі патрабаваннямі:
  • Аднавіць касцёл
  • Зрабіць вёску прыбытковай
  • Адносіны да Інджрыха ў Прыбыславіцы павінны быць добрыя, інакш пан адбярэ і пасаду, і саму вёску.
Пан выдасць вам булаву і дакументы, якія вы павінны перадаць рыхтаржу ў Ратаі.
Асноўны план
Пасля выканання задання Зніклы ў лесе вам трэба будзе вярнуцца ў Прыбыславіцу (не раю вяртацца без выканання наступнага патрабавання). Каб адрамантаваць частку Прыбыславіцы, якая будзе прыносіць хаця б нейкі даход, вам трэба 30.000 грошай адначасова. З якіх 25.500 кладзем у скрыню, а 5.000 пакідаем у кашальку. Таксама важна: вы павінны адбудаваць і выканаць заданне Запасы за адзін дзень. Інакш вам не хопіць грошай.
!Грошы трэба пакласці ў скрыню для казны!

План будаўніцтва
  • Лагер лесарубаў
  • Мост
  • Лаўка купца
  • Заданне Запасы
  • Карчма
  • Паляпшэнні для Карчмы — квота, якую абавязкова выканаць
  • Кавальня
  • Паляпшэнне для кавальні
  • Улей
  • Пякарня
  • Паляпшэнне для пякарні
  • Конюшня
  • Паляпшэнне для конюшні
  • Касцёл
  • Паляпшэнні для Касцёла
  • Ратуша
  • Паляпшэнні для ратушы
Запасы
Камень
Тальмбергская каменаломня.

Вугаль
Сябры Рыжага.

Жывёла
Жывёла з Ледэчка.

Зерне
Самапешскае зерне.
Будаўніцтва
Закидваем 25.500 грошай у казну.

Першая будоўля — Лагер лесарубаў. Ён неабходны, бо дрэва патрабуецца для пабудовы любой будынкі.

Далей будуем новы мост, бо стары ўжо ў вельмі дрэнным стане, і купцы не могуць прыехаць у вёску.

Пасля пабудовы моста будуем Лаўку купца. Хоць яна прыносіць 50 грошай, прыбытку гэта не дае. Мы ўсё яшчэ ў мінусе.

Выконваем заданне Запасы.

Пасля выканання гэтага задання нашы рукі цалкам развязаныя. Але я раю будаваць усё менавіта так, як я напішу:

Карчма — асноўны крыніца заробку. Будауем яе. Пасля чаго заканчваюцца нашы зберажэнні. Але гэта не бяда, карчма ўжо прыносіць нам даход. Пачакаўшы пару дзён, вы зноў можаце будаваць. Далей будуем паляпшэнні для карчмы: спачатку піваварню, а потым стол для гульні ў косці. Асноўны даход атрыманы.

Кавальня. Дадатковы заробак і магчымасць купляць зброю ці броню. Залежыць ад паляпшэння, якое мы абавязкова будуем.

Улей. Маленькі, але прыемны бонус.

Пякарня. Достойны плюс да прыбытку. Вядома, лепш за мясніка. Пасля пабудовы паляпшэння вы можаце сушыць мяса — тым самым цалкам забыць пра недахоп ежы (хаця, а ў каго яна была? Ёсць жа вялікая і багападобная похлёбка з катэлка).

Конюшня. Апошняя будынак, які прынясе нам прыбытак. Таксама будуем паляпшэнне. Дарэчы, менавіта ў Прыбыславіцы прадаюцца лепшыя коні.

Касцёл. Бесполезная будынак, толькі ёсць прыбытак. Але нам трэба яго пабудаваць для завяршэння задання. Будауем касцёл і паляпшэнні.

Ратуша. Таксама як і касцёл. Карацей, нічога не дае, толькі забірае. Але там ёсць свая грядка з кветкамі і алхімічны стол. Гэта ўсё на апошнім узроўні і са ўсімі паляпшэннямі.
Заключэнне + дасягненні
На ўвесь рамонт было выдаткавана 51.000 грошай.
Да пабудовы Касцёла і Ратушы прыбытак Прыбыславіцы складае 2.145 грошай у дзень. Таму, калі вам патрэбны грошы, раю не будаваць Касцёл і Ратушу — яны даюць толькі страты.

Таксама ёсць і дасягненні, звязаныя з Прыбыславіцай:

Рыхтарж
Завяршыць заданне: Месца, што называецца домам.


Старыя знаёмыя
Запрасіць у Прыбыславіцу Матуша і Фрыцэка.


Перфекцыяніст
Змусіць Прыбыславіцу зарабляць 2.000 грошай у дзень. Будаўнічаючы так, як я напісаў, вы атрымаеце гэта дасягненне

Метад спроб і памылак
Поўнасцю аднавіць Прыбыславіцу, не ўмеючы пры гэтым чытаць
Падабайкі
Іншыя мае гайды
https://gtm.steamproxy.vip/sharedfiles/filedetails/?id=3567402461

Найлепшы беларускамоўны хаб поп-культуры